Каля 17‑й актывіста КХП-БНФ Канстанціна Ўланава, якога правяралі на датычнасць да справы Мікалая Аўтуховіча, вызвалілі з ізалятара‑размеркавальніка на Акрэсціна.

Пра гэта паведаміла жонка актывіста Тацяна Уланава.

«Адвакат сказаў, што ніякага абвінавачання яму так і не выставілі. Ён быў падазраваны, і праверку скончылі. Зараз яго сын павязе дамоў. Канстанцін пачуваецца дрэнна, будзем выклікаць да яго лекараў і лячыць», — сказала жанчына.

Нагадаем, Канстанцін Уланаў быў затрыманы 8 ліпеня. З ім праводзіліся допыты і следчыя дзеянні ў справе Аўтуховіча. Падчас ператрусу ў доме Ўланавых міліцыянты забралі паляўнічую стрэльбу.

Уланаву 57 гадоў. І ён, былы вайсковец і ветэран вайны ў Аўганістане, і ягоная жонка, настаўніца фізікі, актыўна ўдзельнічалі ў Народным Фронце.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0