Абвінавачванне Вадзіму пакуль не выставілі, паведамляе БАЖ.

Паведамляецца, што абразай палічылі дзве фразы. Па арт. 368 КК яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі, паводле арт. 370 КК — да трох гадоў.

Блогера затрымалі 16 жніўня і далі 25 сутак адміністрацыйнага арышту за заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку ў Шчучыне.

Аднак па адбыцці пакарання Вадзім на свабоду не выйшаў. 9 верасня яго асудзілі яшчэ на 15 сутак. Прычынай новага пратакола нібыта стаў ягоны званок у службу «115» 13 жніўня і нецэнзурныя выказванні на адрас ЖКГ і гарвыканкама.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?