Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення даследаванняў і стратэгічнага развіцця Нацбанка Міхаіл Дземідзенка, піша БелТА.

«Нацыянальны банк яшчэ не прыняў рашэнне, ці будзе альбо не будзе ўведзены лічбавы беларускі рубель. Мы пачынаем вывучаць гэтае пытанне. Як правіла, перад увядзеннем лічбавай валюты цэнтральныя банкі праходзяць вельмі доўгі шлях. Усё пачынаецца з напісання канцэпцыі лічбавай валюты.

Гэтая канцэпцыя дастаткова доўга і шырока абмяркоўваецца з суб'ектамі эканомікі, прадстаўнікамі бізнэсу, банкаў, экспертнай супольнасцю. Потым вырашаюцца пытанні, які аптымальны дызайн гэтай валюты, ці будзе ён на платформе ўласнай або міжнароднай распрацоўкі. Далей праводзіцца пілотны праект, які прадугледжвае абмежаваную колькасць удзельнікаў, каб вызначыць вартасці і недахопы дызайну. І толькі потым мяркуецца прыняцце рашэння аб увядзенні або неўвядзенні лічбавага беларускага рубля», — сказаў Міхаіл Дземідзенка.