Нагадаем, нядаўна ютуб-блогер Мікіта Мелказёраў абвясціў чэлендж: калі на яго інстаграм падпішацца 30 тысяч чалавек, зробіць выпуск па-беларуску. Многія ўспрынялі гэта крытычна, маўляў, проста так па-беларуску блогер і гаварыць не можа. Мелказёраў казаў, што ўпершыню сутыкнуўся з такім хэйтам. І знайшоў людзей, якія вучаць яго беларускай мове.

Ён казаў, у каманды «Жизнь-малины» ёсць мэта — рабіць раз на месяц беларускамоўны выпуск інтэрв’ю.

Дарэчы, да 30 тысяч падпісчыкаў у інстаграме Мікіта пакуль не дайшоў.

Чытайце таксама:

«З такім аб’ёмам хэйту сутыкнуўся ўпершыню». Мелказёраў паабяцаў за падпіску выпусціць відэа па-беларуску — і атрымаў шмат крытыкі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?