Яго новае месца — гэта горад Шклоў, ІК-17, там, дзе сядзеў Вітольд Ашурак. Лісты можна пісаць туды, найбліжэйшыя два тыдні з пазнакай «каранцін», пасля стане вядомы атрад. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская д.8.

44-гадовы Павел Севярынец — кіраўнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, незарэгістраванай апазіцыйнай палітычнай партыі.

Акрамя таго, ён вядомы як пісьменнік і публіцыст. Яго затрымалі 7 чэрвеня пасля пікета на Камароўцы ў падтрымку Святланы і Сяргея Ціханоўскіх.

25 траўня ў Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў, у тым ліку Паўла Севярынца. Яго прысудзілі да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Севярынец не раз апынаўся за кратамі па палітычна матываваных справах, у тым ліку ў 1998 годзе «за зрыў канцэрта, прысвечанага беларуска-расійскай інтэграцыі», у 2004 годзе, калі ён быў асуджаны да «хіміі» за тое, што вывеў мінчукоў на пратэст супраць зняцця абмежавання на колькасць прэзідэнцкіх тэрмінаў, і ў 2010-м — як кіраўнік штаба аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0