Афганскія дзяўчаты не могуць вярнуцца да навучання ў сярэдняй школе, а выкладчыцы — да працы ва ўстановах сярэдняй адукацыі, бо рух «Талібан» загадаў наведваць урокі толькі хлопчыкам і настаўнікам-мужчынам, паведамляе BBC.

Новае міністэрства адукацыі Афганістана абвясціла, што вучні і настаўнікі мужчынскага полу павінны вярнуцца да навучання ў сярэдняй школе ў суботу, 18 верасня. У той жа час у заяве аб аднаўленні заняткаў не згадваюцца ні вучаніцы, ні выкладчыцы.

Пры гэтым афіцыйны прадстаўнік «Талібана» Забіхула Маджахед заявіў, што адкрыць школы для прадстаўніц жаночага полу нібыта «плануецца ў хуткім часе».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?