З 1 кастрычніка павялічыцца памер абаненцкіх плат тарыфных планаў для фізічных асоб і юрыдычных асоб, кошт выклікаў для некаторых тарыфных планаў, кошт паслуг роўмінгу, міжнародных выклікаў, а таксама памер адначасовых узносаў і тарыфы на некаторыя спецыяльныя і дадатковыя паслугі. Павышэнне кошту асноўных паслуг мабільнай сувязі складзе ў сярэднім 4%.

Акрамя таго, з 1 кастрычніка пачнуць паэтапна закрывацца некаторыя дадатковыя паслугі пакетаў хвілін і інтэрнэту, якія страцілі актуальнасць. Пры гэтым карыстальнікам усіх галасавых тарыфных планаў — фізічным і юрыдычным асобам — стануць даступныя для падлучэння дадатковыя паслугі мабільнага інтэрнэту «Пакет 500 МБ», «Пакет 1 ГБ» і «Пакет 3 ГБ» і пакеты хвілін «300 хвілін унутры сеткі», «Безліміт хвілін унутры сеткі», «50 хвілін ва ўсе сеткі», «150 хвілін ва ўсе сеткі», «Безліміт хвілін ва ўсе сеткі».

Змяненне кошту дадатковых паслуг безлімітнага інтэрнэту на хуткасці ад 512 кбіт/с да 16 Мбіт/с для фізічных асоб, а таксама паслуг «Безліміт на YouTube» і «Безліміт хвілін ва ўсе сеткі» адбудзецца 30 верасня.

Без зменаў застанецца кошт інтэрнэту звыш аб'ёму, уключанага ў абаненцкую плату, кошт унутрысеткавых хвілін, хвілін у іншыя сеткі, а таксама кошт SMS і MMS на большасці дзеючых тарыфных планаў для фізічных асоб. Памеры штомесячных плацяжоў па растэрміноўцы за абсталяванне ў рамках раней заключаных дагавораў таксама не змяняюцца.

Для юрыдычных асоб зменіцца кошт асноўных паслуг фіксаванай сувязі — павелічэнне складзе ў сярэднім 4%. Разам з гэтым закрываецца шэраг архіўных тарыфных планаў з хуткасцю доступу ў інтэрнэт да 12 Мбіт/с. Карыстальнікі дадзеных тарыфных планаў будуць пераведзены на тарыфны план «Інтэрнэт для офіса 20» з павелічэннем хуткасці да 20 Мбіт/с, а таксама магчымасцю падключэння на спецыяльных умовах да 5 SIM-карт з безлімітам інтэрнэту і званкоў ва ўсе сеткі і да 5 ліцэнзій на паслугі «Канферэнц-сувязь для бізнэсу» і «Бізнэс-пошта».

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?