Reuters.com

Reuters.com

Касмічны карабель Crew Dragon, які ўпершыню ў гісторыі даставіў на арбіту цалкам грамадзянскі экіпаж, прывадніўся ў Атлантыцы, шчасліва вярнуўшы сваіх пасажыраў на зямлю. Пра гэта паведамляе SpaceX.

«Сардэчна запрашаем назад на зямлю», — напісала кампанія ў Twitter.

На борце карабля ў космасе пабывалі чатыры чалавекі: мільярдэр, заснавальнік кампаніі па апрацоўцы плацяжоў Shift4 Payments Джарэд Айзекман, памочнік доктара Хэйлі Арсена, ветэран ВПС ЗША і аэракасмічны інжынер Крыс Семброскі, а таксама пілот Сіан Проктар.

Crew Dragon стартаваў 16 верасня, экіпаж правёў на арбіце тры дні.

Палёт касмічнага карабля праходзіў на вышыні 575 км, такім чынам, Crew Dragon быў ад Зямлі далей, чым Міжнародная касмічная станцыя, якая знаходзіцца на вышыні 420 км.

У місіі дабрачынныя мэты. Айзекман цалкам аплаціў палёт, каб з яго дапамогай сабраць $ 200 млн для бальніцы St. Jude, якая спецыялізуецца на лячэнні дзяцей, у тым ліку ад анкалогіі. Арсена, якая ўвайшла ў склад экіпажа, у дзяцінстве перанесла рак костак і лячылася ў гэтай бальніцы, а цяпер працуе ў ёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0