Згодна з дакументам, які даслаў начальнік следчага аддзела УКДБ жонцы палітвязня на яе пісьмовы зварот, 2 верасня Дзянісу Івашыну выстаўленыя два новыя абвінавачанні: у здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў, паведамляе «Новы час».

Тэрмін утрымання яго пад вартай можа быць падоўжаны.

На сёння Дзяніс Івашын знаходзіцца за кратамі ў гарадзенскай турме ўжо 190 дзён, яго затрымалі 12 сакавіка.

За час знаходжання яго двойчы кідалі ў карцар. Вядома, што журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0