AP

42-гадовы Пак'яа займае пасаду сенатара з 2016 года.

Свой апошні бой ён правёў 22 жніўня, саступіўшы кубінцу Ёрдэнісу Угасу рашэннем суддзяў у паядынку за тытул чэмпіёна свету (Super) у паўсярэдняй вазе паводле версіі Сусветнай баксёрскай асацыяцыі (WBA).

Паражэнне ад Угаса стала для Пак'яа восьмым, апошні раз ён саступаў на рынгу 2 ліпеня 2017 года. Усяго ў актыве баксёра 62 перамогі (39 — накаўтам) на прафесійным рынгу.

Выбары прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта краіны пройдуць 9 мая 2022 года. Па Канстытуцыі краіны прэзідэнт Дутэртэ больш не зможа балатавацца на пасаду прэзідэнта.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?