Трэцюю (бустарную) дозу вакцыны Comirnaty, распрацаванай нямецкай кампаніяй BioNTech і амерыканскай карпарацыяй Pfizer, рэкамендуецца ўводзіць толькі людзям ва ўзросце ад 65 гадоў, а таксама тым, хто мае высокую рызыку цяжкага цячэння COVID-19.

Да такой высновы прыйшла экспертная камісія пры Ўпраўленні па санітарнаму наглядзе за якасцю харчовых прадуктаў і медыкаментаў ЗША (FDA), піша Deutsche Welle.

У той жа час эксперты пасля некалькіх гадзін абмеркавання адхілілі першапачатковую прапанову аб паўсюдным увядзенні трэцяй дозы асобам ва ўзросце 16 гадоў і старэйшым, яка была высунутая распрацоўшчыкамі вакцыны і атрымала падтрымку адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

Яны сярод іншага паказалі на пабочныя дзеянні, якія бустарная доза можа выклікаць у маладых людзей.

У сярэдзіне ліпеня вытворцы мРНК-вакцын BioNTech/Pfizer прыйшлі да высновы, што ахоўны эфект створаных імі прэпаратаў праз шэсць месяцаў пасля другой прышчэпкі пачынае зніжацца. І тады спатрэбіцца трэцяя доза — асабліва для людзей з саслабленай імуннай сістэмай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0