Былая пасада Віктара Дзянісенкі змесціцца не на кожнай візітоўцы: намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення, начальнік упраўлення краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў Галоўнага ўпраўлення Расіі, краін СНД і еўразійскай інтэграцыі Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. 

Фота sb.by

Але цяпер Дзянісенка паедзе паслом у Таджыкістан.

Рэгіён для яго зусім не новы. Да 2017 года чыноўнік 7 гадоў працаваў паслом у Кыргызстане. Якраз падчас яго працы ў Кыргызстане адбылася красавіцкая рэвалюцыя 2010 года, калі апазіцыя ўзяла ўладу, а былы прэзідэнт Бакіеў збег у Беларусь.

Тады беларускіх дыпламатаў, у тым ліку і Дзянісенку, адклікалі ў Мінск, Лукашэнка заяўляў пра нелегітымнасць новай улады, але паціху адносіны наладзіліся.

«Спагадлівасць і адкрытасць кыргызскага народа вельмі імпанавалі ў гады працы, і кыргызы вельмі падобныя з беларускім народам па менталітэце», — казаў Дзянісенка.

Падчас яго працы паслом у Кыргызстане адкрылі зборку беларускіх трактароў, таксама ён прасоўваў супрацу ў сферы сельскай гаспадаркі, заклікаў інвестараў.

Па словах Макея, Дзянісенку «некалькі разоў спрабавалі накіраваць у заходнія краіны, курыраваць, але з улікам некаторых нюансаў у канчатковым выніку было рашэнне накіраваць у Таджыкістан».

Сяргей Лукашэвіч, які стаў паслом у Бразіліі, да таго працаваў старэйшым дарадцам беларускага пасольства ў Іспаніі.

Фота sb.by

«У Іспаніі, нягледзячы на спробы там дыяспары, там шэрагу колаў, арганізацый, бязладдзя нейкія… лінія была выразна вытрыманая, больш за тое даваўся адпор, больш за тое гэта было эфектыўна, паступалі канкрэтныя прапановы, скажам, па канкрэтных напрамках працы», — выказаўся пра працу Лукашэвіча Уладзімір Макей.

Праўда, у жніўні 2020 года Павел Пуставы, пасол Беларусі ў Іспаніі, заклікаў пералічыць галасы на выбарах і расследаваць гвалтоўныя дзеянні сілавікоў, за што быў адпраўлены ў адстаўку. Выглядае, што Лукашэвіч не падтрымаў тады свайго начальніка.

Таксама Макей запэўніў Лукашэнку ў надзейнасці новых кандыдатаў. 

«Што тычыцца Віктара Аляксандравіча і Сяргея Уладзіміравіча за гэты год, за мінулы, яны зарэкамендавалі сябе абсалютна надзейнымі, прафесійна падрыхтаванымі людзьмі і супрацоўнікамі. Тое, што тычыцца надзейнасці, як супрацоўнікаў МЗС, супрацоўнікаў дыпсістэмы, я ручаюся, таварыш прэзідэнт», — сказаў Макей.

Цікава, як падае гэта дзяржпрэса: ў «Советской Белоруссіі» ўказваюцца былыя пасады Дзянісенкі і Лукашэвіча, тады як пра Чарнецкага — ані слова. Толькі імя і прозвішча.

Фота sb.by

Чаму так? Бо ён спецслужбіст. Раней Чарнецкі ўзначальваў галоўнае ўпраўленне КДБ. Гэта ўжо не першае прызначэнне былога сілавіка на дыпламатычную пасаду. Раней паслом у Арменіі стаў экс-генпракурор Канюк. Былога кіраўніка мытнай службы Сянько прызначылі паслом у Кітай, а паслом у Азербайджан «саслалі» экс-міністра абароны і былога дзяржсакратара Савета Бяспекі Раўкова.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?