Такія звесткі апублікавалі ў даследаванні інстытута «Kantar Украіна».

Паводле маніторынгу, у краіне з пачатку года нелегальна прадалі 7,21 мільярда цыгарэт. Бюджэт недаатрымаў каля 13,2 мільярда грыўняў (прыкладна 1,3 млрд рублёў) падатковых адлічэнняў.

Сярод кантрабанды на першым месцы стаіць прадукцыя тытунёвых фабрык Беларусі. На долю нашай краіны прыходзіцца 49% нелегальна ўвезеных цыгарэт. Найбольш распаўсюджанымі маркамі гэтай групы з'яўляюцца Credo, Fest, Queen, NZ.

62% нелегальнай прадукцыі распаўсюджваецца ў сямі абласцях: Адэскай (13%), Харкаўскай (13%), Данецкай (10%), Днепрапятроўскай (8%), Запарожскай (6%), Хмяльніцкай (6%), Львоўскай (6%).

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?