Дзмітрый Піневіч заўважыў, што з эпідэмічнага пункту гледжання гэтая вакцына нічым не лепшая, чым наяўныя ў краіне. Больш таго, ёсць розныя публікацыі, якія сведчаць, што менавіта вектарныя вакцыны (гэтага тыпу расійскі «Спутнік») нібыта фармуюць больш выражаны поствакцынальны імунітэт. Неабходнасць у Pfizer узнікае толькі тады, калі людзі хочуць выехаць за мяжу па службовых справах або ў турпаездку ў тыя краіны, у якіх «Спутнік» або кітайская вакцына не прызнаюцца.

«Таму мы задаём пытанне тураператарам: колькі, па вашых разліках, асоб, якія захацелі б прышчапіцца Pfizer з улікам таго, што гэта РНКовая вакцына? Правядзіце апытанне, і тады будзем ставіць пытанне аб яе закупцы», — сказаў міністр.

Паводле яго слоў, нелагічна закупляць вакцыну, якая значна даражэйшая. Пры тым, што яна не мае клінічна значных паказчыкаў, якія адрозніваюцца ў бок большай эфектыўнасці, сцвярджае ён.

Цікава, што ў злітых у сеціва размовах медыцынскія чыноўнікі знаходзяць для сваіх знаёмых арыгінальныя расійскія прышчэпкі замест вакцын беларускай вытворчасці. Піневіч жа на публіку сцвярджае, што ўсе вакцыны аднолькава карысныя.

Чытайце таксама: Pfizer для краін з сярэднім узроўнем даходу будзе каштаваць як «Спутнік», для бедных — яшчэ танней

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?