Праграма для сяброўства / «Еўрарадыё»

«Я пачаў спампоўваць праграмы для знаёмстваў. Але, на жаль, гэтыя прадукты не адпавядалі маім запатрабаванням. Цяпер людзі знаёмяцца інакш, чым раней. Ёсць адчуванне, што Tinder, Badoo створаны, каб дапамагчы знайсці партнёра на ўсё жыццё або секс на адну ноч. Але большая частка людзей цяпер хочуць знаёміцца для таго, каб завесці новых сяброў, — 41%. Знайсці партнёра хочуць толькі 19%. І наш прадукт супрацьпастаўляе сябе традыцыйным дэйтынгавым праграмам», — кажа Дзмітрый.

Механіка «Тындэра» — свайпіць направа і налева тых, хто падабаецца ці не падабаецца. Дзмітрый лічыць, што ацэньваць людзей як тавар у XXI стагоддзі — састарэлая ідэя.

У праграме waka можна свайпіць, напрыклад, не фатаграфіі, а мемы. Алгарытм падбярэ вам партнёра, якому падабаюцца тыя самыя мемы, што і вам. Гэта значыць, вы смеяцеся з адных і тых жа жартаў — ужо нядрэнны пачатак для размовы, пагадзіцеся. І нядрэнная замена традыцыйнаму «Здароў, як маешся?».

А неўзабаве плануецца даць карыстальнікам магчымасць шукаць суразмоўцу не па мемах, а па тэмах. Няма з кім абмеркаваць важную для вас праблему? Распрацоўшчыкі паспрабуюць дапамагчы.

Праграма імкнецца знайсці для карыстальніка не партнёра, а сябра.

«Мы разлічваем, што карыстальнік будзе ўсё больш паглыбляцца ў анлайн, яму там будзе давацца ўсё больш магчымасцяў. І там у іх будзе больш магчымасцяў сацыялізавацца. Калі гэта дае чалавеку больш магчымасцяў пакаўываць сябе, чаму не?» — кажа Дзмітрый.

Чаму новае пакаленне, спампоўваючы праграму для знаёмстваў, часцей думае пра сяброў, чым пра секс? Дзмітрый тлумачыць: толькі 13% карыстальнікаў праграм для знаёмстваў спампоўваюць іх, каб знайсці партнёра. Ён выпраўляецца: гэта зусім не значыць, што новае пакаленне сэкс не цікавіць.

«Гэта статыстыка таго, для чаго людзі выкарыстоўваюць праграмы для знаёмстваў. Гэта значыць, людзі перасталі шукаць сэкс у праграмах для знаёмстваў», — тлумачыць Дзмітрый.

Ён адзначае: у 1989 годзе колькасць людзей, у якіх не было сэксу ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, па статыстыцы складала 13-15%. Да 2018 года гэтая лічба вырасла — цяпер гаворка ідзе пра 18% мужчын і 28% жанчын.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?