Абвінавачаныя прызналі віну ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску: Шашура і Ермакоў — 25 кастрычніка 2020 года, Шавель — 25 кастрычніка і 1 лістапада.

Расціслаў Шавель — былы футбаліст «Гарадзеі».

Са жніўня мінулага года па вясну 2021-га яго затрымлівалі тройчы і адпраўлялі адбываць адміністрацыйныя арышты. Апошні раз, 17 мая, яму прысудзілі 15 сутак за непадпарадкаванне міліцыі, аднак пасля іх адбыцця ён на волю не выйшаў.

Стала вядома, што яго перавялі ў СІЗА №1 на Валадарскага і выставілі абвінавачванне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Гэтую крымінальную справу на Расціслава завялі пасля акцыі — шэсця ў Курапаты 1 лістапада.

Сярод іншага, стала вядома, што інтэрв'ю таксама зняволенаму журналісту Аляксандру Івуліну трактуецца як доказ віны Шавеля

Там Расціслаў распавядаў пра ўдзел у маршах і сваіх першых выбарах. Распавёў як хадзіў 10 жніўня на Пушкінскую, як атрымаў порцыю слезацечнага газу, як іх атачылі сілавікі, як чулі стрэлы, пасля чаго ўбачылі хлопца на зямлі.

Падчас судовых спрэчак пракурор запытаў:

Вадзіму Шашуру — два з паловай года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу;

Расціславу Шавелю — тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу;

Мікіту Ермакову — два з паловай года абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу;

Прысуд будзе абвешчаны 22 верасня.

Футбаліст, якога некалькі разоў кідалі на суткі: У аўтобус зайшоў чалавек і, нічога не кажучы, ударыў нагой па галаве

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?