«Дэпартаменту паліцыі і памежнай аховы дадзена даручэнне высветліць умовы, пры якіх усходняя мяжа можа быць пабудавана хутчэй, без шкоды для якасці. Дэпартамент вывучае гэтыя варыянты і разгледзіць пытанне ва ўрадзе гэтай восенню», — заявіла прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас на парламенцкіх слуханнях у панядзелак, піша Postimees.

Па словах Калас, паскоранае будаўніцтва мяжы неабходна ў святле ўзмацнення міграцыйнага ціску ў сувязі з «гібрыднай атакай» Беларусі.

«Для прадухілення нелегальнай міграцыі быў узмоцнены кантроль Дэпартамента паліцыі і памежнай аховы на межах і ў партах, а таксама ўдакладненая частка рэалізацыі плана надзвычайнай іміграцыі для масавай іміграцыі», — сказала прэм'ер-міністр.

Яна пацвердзіла, што краіны Балтыі і Польшча цесна супрацоўнічаюць па гэтым пытанні і што прэм'ер-міністры абмеркавалі будаўніцтва загароды на ўсходняй мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0