Лідар расійскай апазіцыі Аляксей Навальны лічыць, што без уліку масавых фальсіфікацый улады пуцінская партыя «Адзіная Расія» прайграла выбары ў Дзярждуму з «разгромным» вынікам.

Палітык параўнаў выбары з футбольным матчам, у якім, нягледзячы на тое, што ўпэўнена перамагла каманда апазіцыі, табло знаходзіцца ў руках прайграўшай улады, і яна «намалявала» свой ілжывы вынік.

«Тэхнічна мы бачым велізарны поспех «Разумнага галасавання». А ў Маскве і Піцеры дык увогуле трыумф … Але, па-сумленнаму, агульны вынік «перамогай» не назавеш. Наш вынік тупа скрадзены. Перамалявалі самым прымітыўным чынам.

У выніку разгромленая выбаршчыкамі партыя пуцінскіх злодзеяў «Адзіная Расія» зноў атрымлівае большасць у Думе.

У нас з вамі класічная сітуацыя матчу і табло з аб'яўленнем выніку.

Раней мы часам дамагаліся ў матчах нічыіх, зрэдку — перамог. А жулікі падкручвалі вынікі на табло, каб іх выйгрыш выглядаў больш пераканаўча.

А зараз мы аб'ядналіся, сфакусаваліся і з дапамогай «Разумнага галасавання» проста разнеслі сапернікаў на матчы. Але табло ў іх. І яны зноў намалявалі сабе перамогу», — адзначаецца ў яго сацсетках.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?