Выступаючы на 76-й сесіі Генасамблеі ААН, прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў:

«Будучыня за тымі, хто разнявольвае патэнцыял народаў, а не душыць яго. Будучыня будзе належаць тым, хто дасць народу свабодна дыхаць, а не тым, хто задушвае свае народы. Аўтарытарныя кіраўнікі сцвярджаюць, што ў свеце скончана з дэмакратыяй. Але яны памыляюцца. Ісціна ў тым, што дэмакратычны свет паўсюдна жывы ў антыкарупцыйных актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў, у мірных дэманстрантах у Беларусі, М'янме, на Кубе, Венесуэле і ў іншых краінах», — сказаў Байдэн.

Нагадаем, у ліпені Ціханоўская наведала ЗША па афіцыйным запрашэнні Дзярждэпартамента. Лідар беларускай апазіцыі правяла перамовы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі адміністрацыі ЗША, кангрэсменамі і сенатарамі. 19 ліпеня яна сустрэлася з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, яго намеснікам Вікторыяй Нуланд і дарадцам Дзярждэпартамента ЗША Дэрэкам Шоле. А пазней і з прэзідэнтам ЗША Байдэнам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0