Беларуская чыгунка ў мэтах вывучэння попыту запусціць начныя цягнікі паміж Мінскам і гарадамі-спадарожнікамі з 27 верасня па 10 лістапада 2021 года, як паведамілі ў прэс-цэнтры перавозчыка.

На гэтых маршрутах будуць курсіраваць цягнікі гарадскіх ліній і паскораныя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа:

  • цягнік № 7202 Мінск — Рудзенск будзе адпраўляцца са сталіцы са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 00:51 і прыбываць на станцыю Рудзенск у 01:44;
  • цягнік № 7270 Мінск — Чырвоны Сцяг адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 00:20 і прыбудзе на станцыю Чырвоны Сцяг у 01:32;
  • цягнік № 7301 Мінск — Беларусь, адпраўленне запланавана са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 00:46, прыбыццё на станцыю Беларусь — у 01:23;
  • цягнік № 7042 Стоўбцы — Мінск адправіцца са станцыі Стоўбцы ў 23:04 і прыбудзе на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 00:16;
  • цягнік № 7041 Мінск — Стоўбцы будзе ад'язджаць са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 00:48 і прыбываць на станцыю Стоўбцы ў 02:04.

— Па выніках маніторынгу будзе разглядацца фарміраванне збалансаванай арганізацыйнай схемы транспартнага абслугоўвання гэтых участкаў — у тым ліку і з прымяненнем аўтамабільнага транспарту, — падкрэслілі ў прэс-цэнтры перавозчыка.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?