Як паведамляе «Коммерсант», у лісце гаворыцца, што вытворцы бульбы чакаюць зніжэння ўраджайнасці на 15-20%, пры гэтым клубні выраслі меншага памеру, а дажджы перашкаджаюць іх прыбіраць. Перабоі з пастаўкамі чыпсаў у сувязі з гэтым магчымыя ў верасні-кастрычніку.

Прадстаўнікі рытэйлу не чакаюць сур'ёзных праблем, бо фарміруюць запасы прадукцыі. Па ацэнцы рознічных сетак, праблемы могуць закрануць 5-10% паставак.

Што тычыцца Беларусі, то раней у Расіі ўжо адзначалі сур'ёзны рост паставак бульбы з Беларусі. У той жа час, іншыя крыніцы паведамляюць, што сёлета Беларусь упершыню імпартавала бульбу падчас уборкі, больш за ўсё — з Украіны.

Мінсельгасхарч не публікуе статыстыкі па ўборцы бульбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0