Расціслаў Шавель у цэнтры з аранжавым пакетам

Суддзя Алег Каляда вынес хлопцам тыя прысуды, якія і запрасіў пракурор, а менавіта — «хатнюю хімію»:

Вадзіму Шашуру — два з паловай года абмежавання волі без накіравання;

Расціславу Шавелю — тры гады абмежавання волі без накіравання;

Мікіту Ермакову — два з паловай года абмежавання волі без накіравання, паведамляе «Вясна».

Шашуру і Шавеля вызвалілі з-пад варты ў зале суда. Мікіта Ермакоў падчас суда быў пад падпіскай аб нявыездзе. 

Абвінавачаныя прызналі віну ва ўдзеле ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, якія адбываліся ў Мінску: Шашура і Ермакоў — 25 кастрычніка 2020 года, Шавель — 25.10 і 01.11.2020 г. Шашура сказаў, што падвергнуўся ўплыву ТГ-каналаў, ніякіх мэтаў не пераследваў, проста выйшаў, прачытаў пра заклік у тэлеграм-канале.

Футбаліст, якога некалькі разоў кідалі на суткі: У аўтобус зайшоў чалавек і, нічога не кажучы, ударыў нагой па галаве