Прычынамі блакіроўкі сайта ўлады называюць:

— відэаматэрыяламі, што суправаджаюць асобныя артыкулы і негатыўна характарызуюць паслявыбарны перыяд, а таксама дыскрэдытуюць дзейнасць дзяржаўных праваахоўных органаў.

— прыцягненне рэдактараў «Гродна Лайф Медыя» Аляксея Шоты і Ірыны Новік да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

«Наш сайт не першы і не апошні рэсурс, заблакаваны ўладамі за год пасля выбараў. Гэта было не пытаннем парушэнняў ці іх адсутнасці, а толькі пытаннем часу. Мы былі гатовыя да такога павароту падзеяў. (…) Таму не развітваемся з нашымі чытачамі. Будзем працаваць далей і інфармаваць пра самыя важныя падзеі ў Гродне», — пракаментавала рэдактарка спецпраектаў Ірына Новік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0