«Загвоздка ў тым, што маё прозвішча блакуюць. Таму ні я, ні мае сябры і знаёмыя не можам нармальна карыстацца фэйсбукам і інстаграмам. Мне шмат людзей патэлефанавалі і сказалі, што пры любым згадванні блакуецца маё прозвішча. А яны трапляюць у бан на тыдзень. Упершыню мы гэта заўважылі ў канцы гэтай вясны», — кажа Хахлоў.

Былы футбаліст падаў пазоў у суд у Маскве. Пасяджэнне прызначанае на 5 кастрычніка.

Сацсетка лічыць, што такі кантэнт са словам «хахлы» парушае правілы супольнасці і блакуе карыстальнікаў.

Цікавы факт: у 1999 годзе перад гульнёй Расіі і Украіны адна з газет выйшла з фразай «Бей, Хахлоў, ратуй Расію» на галоўнай старонцы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?