Патрыярх Кірыл узвёў епіскапа Антонія (справа) у ранг архіепіскапа. Фота church.by.

Тэлеканал «Спас» проста выразаў усю казань, пакінуўшы толькі спробу патрыярха апраўдацца пры канцы службы — ужо пасля ўручэння ўзнагарод.

Тэлеканал «Саюз» выразаў пачатак пропаведзі з запісу,

але яна засталася ў ютубаўскім запісе набажэнства.

У сваёй казані патрыярх Кірыл акрамя таго пераблытаў Кулікоўскую бітву з Барадзінскай і сказаў, што Кулікоўская бітва скончылася ўнічыю, а не перамогай расійскіх войскаў над арміяй Мамая.

У час гэтай службы епіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній быў узведзены ў ранг архіепіскапа. Нагадаем, што ён змяніў на пасадзе архіепіскапа Арцемія, адпраўленага на спачынак, пасля таго як той асудзіў фальсіфікацыю выбараў і палітычныя рэпрэсіі.

На «сугубай екценіі» 21 верасня былі ўзнесеныя малітвы аб вызваленні ад каранавіруснай інфекцыі, а таксама прашэнне аб дактарах: «Призри, Владыко Человеколюбче, на жертвенный подвиг врачей наших, посли им здравие непоколебимое, силу и крепость духа, мудрость к совершению трудов во благо народа нашего и сотвори чрез них исцеление страждущим рабом Твоим, прилежно молим Ти ся, скоро услыши и помилуй».

Пасля екценіі Патрыярх узнёс малітву, «во время распространения вредоносного поветрия чтомую», напісана ў афіцыйным паведамленні.

Чытайце таксама:

«Рэпутацыя нейтральная, але ён едзе распраўляцца з нязгоднымі»: што вядома пра новага епіскапа Гродзенскага Антонія

«Усё, што спушчана зверху, — усё святое». Архіепіскап Арцемій раскрыў, чаму стаў непажаданым для РПЦ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?