Грамадства

Сямейную пару асудзілі 6 раз за «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы — за кратамі яны правядуць ужо 84 дні кожны

Сёння ў шосты раз асудзілі 26-гадовую Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву і 26-гадовага Сяргея Крупеніча па ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Папярэдні прысуд у іх заканчваецца толькі ў суботу, 25 верасня. Але на Анастасію і Сяргея ў Ленінскім РУУСе ў чарговы раз склалі новыя пратаколы па арт. 19.11 КаАП.

Іх справы 23 верасня разглядала суддзя Ленінскага раёна Таццяна Шоцік. У гэты раз пратаколы на мужа і жонку склалі за перасылку паведамленняў 18 чэрвеня адно аднаму, але з розных «экстрэмісцкіх» каналаў. На судзе Анастасія сказала, што наогул не ведала аб тым, што гэты канал прызнаны «экстрэмісцкім» і што нельга такое дасылаць у прыватных паведамленнях мужу. Вынік — 13 сутак арышту.

Сяргей паабяцаў суддзі ніколі больш не чытаць тэлеграм-каналы, але суддзя Шоцік таксама пакарала мужчыну 13-сутачным арыштам.

Анастасія Крупеніч-Кандрацьева — настаўніца ў мінскай гімназіі, у жніўні ў яе заканчваўся кантракт. Анастасію і Сяргея першы раз затрымалі ў сярэдзіне ліпеня. З таго часу іх асудзілі агулам на 84 суткі кожнага за тое, што яны перасылалі ў прыватных паведамленнях адно аднаму інфармацыю з «экстрэмісцкіх каналаў». Вядома, што пасля затрымання сям’і на адным з праўладных тг-каналаў з’явілася пакаяльнае відэа з Анастасіяй. Прапагандыст Азаронак сцвярджаў, што яна даслала ў экстрэмісцкі канал асабістыя дадзеныя дзяцей супрацоўнікаў міліцыі.

Чытайце таксама: У Расіі актрысу, якая знялася ў парадыйным роліку ў паліцэйскай форме, арыштавалі на 10 сутак

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Пакуль пашпарт дзейнічае». Эмігранты пра тое, ці не страшна ім адпраўляць у Беларусь дзяцей на летнія канікулы1

Жыхары райцэнтра ў Віцебскай вобласці гадамі скардзяцца на дрэнную ваду

Расія нарошчвае вытворчасць «шахедаў» і неўзабаве зможа запусціць 2000 за адну ноч11

У Італіі 78-гадовы мужчына «ажыў» праз 30 хвілін пасля спынення сэрца4

У Цюменскай вобласці «герой СВА» забіў сваю жонку ў дзень вяселля11

«Хацеў выратаваць хаця б нейкую колькасць людзей». Дачка беларуса, затрыманага па справе «Беларускага Гаюна», расказала пра бацьку6

«Неверагодны спектакль крывадушніцтва». Дзмітрый Гурневіч абурыўся ажыятажам вакол скандалу на канцэрце Coldplay25

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі1

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць