«Паводле папярэдняй версіі, сварка паміж дзвюма жыхаркамі Оршы 36 і 14 гадоў узнікла на глебе рэўнасці, якую адчувала старэйшая з жанчын. Яна закахалася ў 16-гадовага жыхара райцэнтра. Малады ж чалавек стаў праяўляць цікавасць да аднагодкі. Даведаўшыся пра гэта, падазраваная адправілася да суперніцы на размову. Гутарка хутка перарасла ў сварку. У выніку жанчына дастала з сумачкі нож і прычыніла школьніцы колата-рэзаную рану правай ягадзіцы», — гаворыцца ў паведамленні на афіцыйным сайце УУС.

«Маці пацярпелай дзяўчыны выклікала хуткую дапамогу і звярнулася ў міліцыю. Нападніца паспяшалася схавацца з месца здарэння, а таксама схавала прыладу злачынства. Яе міліцыянты знайшлі праз суткі», — распавялі ў міліцыі.

Там таксама паведамілі, што ў дачыненні да падазраванай следчымі заведзеная крымінальная справа. Жыццю і здароўю падлетка нічога не пагражае.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?