Завуць затрыманага Сокалаў Сяргей Анатолевіч. На прадэманстраваных кадрах допыту мужчына распавядае, што паўгода таму на яго выйшаў «нейкі Алег з Украіны» і прапанаваў сустрэцца ў адным з кафэ Кіева. Жыхар Украіны, па словах Сакалова, папрасіў прыглядзець якую-небудзь зброю «для барацьбы з рэжымам». Грошы на аўто, зброю і іншыя затраты перадавалі з-за мяжы праз трэціх асоб або пакідалі як закладкі ў адкрытым аўто. Усё неабходнае, па версіі следства, закуплялі ў Расіі праз даркнэт. Закладка са зброяй, якую пазней Сокалаў прывязе ў Беларусь, была ў лесе пад Санкт-Пецярбургам. 

Сярод мэтаў «кілера» быў нібыта не толькі Алег Гайдукевіч, але як мінімум два дзясяткі чалавек: міліцыянты, суддзі, высокія начальнікі, а таксама медыйныя асобы — паведамілі на БТ. Ён таксама, па словах аўтараў сюжэта, планаваў абстрэлы спецтранспарту з адмысловага сховішча. Замежныя куратары паставілі перад Сакаловым задачу стварыць сховішчы для зброі па ўсёй Беларусі, каб ёй маглі скарыстацца іншыя «экстрэмісцкія групы», сцвярджаюць журналісты. 

Цяпер мужчыну выстаўлена абвінавачванне па артыкуле 289 КК («Акт тэрарызму»). 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0