У групу ўваходзілі 19 чалавек, перад падачай сігналу бедства яны знаходзіліся на вышыні прыкладна 5000 метраў. У МНС адзначылі, што цяпер там былі цяжкія метэаўмовы: тэмпература -20 градусаў, завея і парывы ветру да 40 метраў у секунду, бачнасць складала не больш за адзін метр.

Пяць чалавек знойдзеныя загінулымі, 14 чалавек выратаваныя.

У МНС распавялі аб стане выратаваных альпіністаў.

«Вядома, што моцнае абмаражэнне амаль ва ўсіх. У некаторых маюцца пераломы канечнасцяў. «Медыцына катастроф» цяпер сустракае іх на вышыні амаль 4 тыс. метраў»— распавёў начальнік упраўлення МНС.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?