ABC

«Пучдэмон быў затрыманы па прыездзе ў Сардзінію, куды прыбыў у якасці еўрадэпутата. Гэта затрыманне заснавана на распараджэнні Вярхоўнага суда Іспаніі ад 14 кастрычніка 2019 года [міжнародны ордар на арышт], якое заканадаўча было прыпынена пастановай Суда ЕС», — пазначана ў заяве адваката.

Пучдэмон прыбыў на востраў Сардзінію на фальклорнае свята каталонскай культуры «Адзіфолк».

У Альгера, дзе праходзіць фестываль, чакаліся кіраўнік парламента Каталоніі Лаура Барас і Пучдэмон, а таксама яшчэ цэлы шэраг прадстаўнікоў палітычнай эліты Каталоніі. Адкрывацца мерапрыемства павінна было ў мясцовым тэатры ўвечары 24 верасня.

Пучдэмон быў затрыманы ў аэрапорце Альгера, а цяпер былы кіраўнік Каталоніі знаходзіцца ў турме горада Сасары.

Як паведамляецца, каталонскі палітык ужо ў пятніцу паўстане перад мясцовым апеляцыйным судом. Па звычайнай практыцы, на першым пасяджэнні ў затрыманага пытаюцца, ці згодны ён на экстрадыцыю. У выпадку адмовы пачынаецца разгляд дакументаў, на падставе чаго прымаецца рашэнне аб экстрадыцыі, якое можа быць аспрэчана ў вышэйшых інстанцыях. На гэты час суд вызначае меру стрымання затрыманаму.

Палітык узначальваў урад Каталоніі ў момант правядзення там рэферэндуму аб незалежнасці 2017 года. Неўзабаве пасля гэтага ён з'ехаў у Бельгію. Судовыя ўлады Іспаніі дамагаюцца яго выдачы па абвінавачванні ў падбухторванні да паўстання і растраце.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?