Уладзімір Макей раскрытыкаваў санкцыі супраць калійнай галіны Беларусі і заявіў пра глабальныя наступствы для харчовай бяспекі.

Па яго словах, бяздумны санкцыйны ціск заходніх краін на Беларусь ставіць пад пагрозу глабальную харчовую бяспеку.

Адсутнасць на сусветным рынку беларускіх калійных угнаенняў, якія займаюць 20% рынку, апрыёры вядзе да значнага зніжэння ўраджайнасці ў сельскай гаспадарцы, а дэфіцыт калійных угнаенняў на сусветным рынку прагназавана прывядзе да росту іх цэн і, як вынік, да росту цэн на прадукты.

Недапушчэнне беларускіх калійных угнаенняў на еўрапейскі рынак таксама негатыўна паўплывае на сельскагаспадарчы сектар эканомікі самога ЭС.

«На фоне таго факта, што амаль два мільярды чалавек у свеце недаядаюць, недапушчальна выкарыстанне прадуктаў і злучальных ланцужкоў у якасці інструменту палітычнага ціску і эканамічнага шантажу», — мяркуе міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0