Старшыня СБП Барыс Пятровіч. Фота Сяргея Гудзіліна

Вынясенне папярэджання было матывавана тым, што Саюз не падаў своечасова запатрабаваных дакументаў. Той факт, што ліст з гэтым патрабаваннем прыйшоў у офіс у дзень здачы папер, а на наступны дзень офіс СБП быў апячатаны Следчым камітэтам, не быў прыняты да ўвагі Вярхоўным судом, паведамляе «Радыё Свабода».

23 і 24 верасня ў Вярхоўным судзе Беларусі адбыліся слуханні па пазове СБП да Міністэрства юстыцыі па абскарджанні пісьмовага папярэджання.

Папярэджанне вынеслі 14 ліпеня 2021 года за тое, што арганізацыя не прадставіла дакументы. Прычым патрабаванне ў арганізацыі атрымалі 13 ліпеня, і ў тэрмін да 13 ліпеня трэба было прадставіць пакет дакументаў па дзясятках пунктаў дзейнасці арганізацыі.

Пасля высвятлення сутнасці справы, абмеркавання яе матэрыялаў і дыскусіі бакоў 24 верасня Вярхоўны Суд адхіліў пазоў СБП і пакінуў папярэджанне ў сіле. Цяпер арганізацыі пагражае ліквідацыя.

Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» ліквідавалі. Арганізацыя дзейнічала з 1990 года

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?