Статыстыка краіны пільна бароніць даныя па смяротнасці ў Беларусі ў мінулым годзе. Але некаторыя адхіленні ад звычайнага становішча звяртаюць на сябе ўвагу.

Так, у зборніку, апублікаваным на сайце РНПЦ, прыведзеныя звесткі аб смяротнасці ў стацыянарах. Яны нечакана рэзка ўзраслі.

У мінулыя гады, што згадваюцца ў зборніку, смяротнасць у стацыянарах ніколі не перавышала 1,5%. У 2019 годзе яна была 1,43 %. А вось у 2020 годзе стала 2,51%.

Цікава, што колькасць шпіталізаваных у краіне знізілася ў 2020 годзе. Так, у 2019 годзе было шпіталізавана 2 856 326 чалавек, а ў 2020 — 2 264 242.

Простыя падлікі паказваюць, што ў 2019 годзе ў шпіталях памерлі 40 845 чалавек. У 2020 годзе — 56 832.

Такім чынам, колькасць памерлых у шпіталях у 2020 годзе вырасла на 39%.

Не будзем забываць пра тое, што не ўсе патрапілі ў шпіталі, што вынікае і са статысткі, і з логікі: планавая праца медустаноў была з перабоямі з-за кавіду. Няма ніякіх падстаў думаць, што смяротнасць сярод тых, хто не меў якаснай планавай дапамогі, упала.

Ад чаго ж паміралі ў шпіталях згодна з афіцыйнай статыстыкай? Мы бачым, што рэзка і нечакана вырасла смяротнасць у шпіталях шмат ад якіх захворванняў. Хаця галоўнае, што мы ведаем пра 2020 год, — гэта каранавірус. Аднак па статыстыцы рэзка ўзрасла смяротнасць ад захворванняў сэрца, атручванняў, хваробы пячонкі і шмат чаго яшчэ. А вось па лічбах па пнеўманіях можна і не зразумець, што ў нас пандэмія COVID: смяротнасць узрасла з 0,82% да 1,53 % ад «выбыўшых» (не надта зразумелы тэрмін).

У сацыяльных сетках выказваюць здагадкі, што смяротнасць ад кавіду размазалі па ўсіх захворваннях.

Раней журналісты тэлеканала «Настоящее Время» прааналізавалі звесткі, якія атрымалі ад закрытых крыніцаў, пра залішнюю смяротнасць.

Афіцыйна, паводле звестак Мінздароўя, у 2020 годзе памерлі ад каронавіруса 1424 пацыенты. Журналісты прыйшлі да высновы, што ў 2020 годзе залішняя смяротнасць у Беларусі склала 25 тысячаў. Гэта ў 17 разоў больш, чым паказалі беларускія ўлады.

Чытайце таксама: Залішняя смяротнасць у Беларусі магла скласці 32 тысячы чалавек — даныя ўцечкі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру