Гэтымі грашыма павінен быў завалодаць «несумленны супрацоўнік банка», пасля чаго яго б выявілі, а аперацыя б скончылася.

Першая размова жанчыны з махлярамі доўжылася цэлых пяць гадзін. У выніку яе цалкам пераканалі і прадыктавалі ўсе патрэбныя дзеянні, паўтараючы, што яна не павінна ў банках згадваць сапраўдную мэту атрымання крэдыту, каб не сарваць «аперацыю».

У выніку светлагарчанка набрала пяць крэдытаў на 13 тысяч рублёў, якія пасля перавяла махлярам і чакала сігналу аб сканчэнні «спецаперацыі». Не дачакаўшыся яго, яна зразумела, што яе падманулі, і пайшла ў міліцыю.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?