Эканаміст Вадзім Іосуб распавёў MyFin, да якога ўзроўню будзе расці цана аўтамабільнага паліва ў Беларусі. Пры гэтым, паводле словаў Вадзіма Іосуба, павышэнні цаны бензіну ў Беларусі «вельмі мала карэлююць з паводзінамі сусветных нафтавых цэнаў».

«Мы ўжо згадалі падзенне ў ліпені-жніўні нафты Brent з 77 да 65 долараў за барэль. Тым не менш такое досыць інтэнсіўнае падзенне не перашкаджала рэгулярна павышаць цэны на паліва ў Беларусі», — распавёў ён.

Па словах Вадзіма Іосуба, палітыка павышэння цэнаў працягнецца.

«Думаю, можна чакаць гэтага, як мінімум, да выхаду цаны літра да эквіваленту ў 1 долар. Гэта значыць, яшчэ трэба будзе прайсці нармальны шлях — каля 50 капеек. Што будзе, калі цана паліва выйдзе на гэты ўзровень, пакуль застаецца загадкай», — заявіў эканаміст.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?