Частка вуліцы Матусевіча зараз перакрытая ад вуліцы Жудро ў бок праспекта Пушкіна. Кіроўца гоначнага аўто Rolls-Royce урэзаўся ў слуп, машыну развярнула.

Паведамляецца, што кіроўца прыехаў на чэмпіянат па дрыфце. Ахвяр няма.

Як стала вядома карэспандэнту Onlíner, уладальнік гэтага Rolls-Royce Wraith — Ілкін Мамішаў, ён прыехаў на дрыфт у Раўбічы і прывёз гэтую машыну для ўдзелу ў выставе. Але за рулём падчас ДТЗ быў іншы чалавек.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?