26-гадовы Віталь Шышоў знік у Кіеве 2 жніўня. Ён быў кіраўніком Беларускага дома, суполкі, якая займалася дапамогай уцекачам, ладзіла акцыі салідарнасці. Хлопец выйшаў на прабежку і не вярнуўся. На наступны дзень Віталя знайшлі ў парку павешаным.
Праваахоўныя органы разглядалі версіі самагубства і забойства. Вынікі экспертызы невядомыя.