Цяпер актывістку яшчэ паставілі і на прафілактычны ўлік як «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў». Вядома, што Паліна двойчы адмаўлялася пісаць прашэнне аб памілаванні.

Палітзняволеную маці двух непаўналетніх сыноў у чэрвені асудзілі да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Жанчыну вінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 364, арт. 368 і арт. 369. Пацярпелымі па справе праходзіла ажно 7 міліцыянтаў. Па версіі абвінавачвання, жанчына нібыта плюнула і ўдарыла аднаго з іх падчас агляду, з іншага сарвала маску, а астатніх — абражала. Таксама яе абвінавацілі і ў абразе Лукашэнкі.

Падтрымайце Паліну лістом: ПК №4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3.

Чытайце таксама: 

«Паліна жэстамі дала зразумець, што трэба з’язджаць». Муж Паліны Шарэнды-Панасюк — пра спатканне з жонкай, уцёкі з краіны і мігрантаў на мяжы з Літвой

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?