Як высветлілася, мужчына быў у гасцях у сваёй маці ў Шумілінскім раёне і працаваў у гаражы. У нейкі момант пенсіянерка пачула выбух, пасля чаго на падлозе знайшла сына ўжо без прыкмет жыцця.

Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына распілоўваў раней знойдзеныя снарады часоў Вялікай Айчыннай вайны. Ад уздзеяння адзін з іх выбухнуў.

На месцы здарэння працавала сапёрна-піратэхнічная група, якая выявіла яшчэ чатыры цэлыя снарады і адзін распілаваны. Іх забралі для знішчэння.

Следчыя працягваюць працу на месцы здарэння. Апытваюцца сваякі загінулага і суседзі. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?