«Літаральна тры гады таму мы пачыналі практычна са зборкі стралковай зброі. На сёння ўжо распрацавана чатыры мадэлі аўтаматаў, адна базавая мадэль ужо стаіць на ўзбраенні Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, распрацавана мадэль снайперскай вінтоўкі ў трох мадыфікацыях. У нас сем мадэляў наразных паляўнічых карабінаў, — сказаў Дзмітрый Пантус. — Літаральна ўчора я зацвердзіў чарговы план, да 2028 года, па пашырэнні наменклатуры распрацоўкі непасрэдна стралковай зброі і боепрыпасаў да яе, па распрацоўцы патронаў розных тыпаў і боепрыпасаў. Гэтая праца будзе адназначна працягнутая».
Кіраўнік Дзяржваенпрама распавёў, якую зброю распрацоўваюць у Беларусі
Нядаўна быў зацверджаны план пашырэння наменклатуры распрацоўкі стралковай зброі і боепрыпасаў да яе. Пра гэта АНТ заявіў старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага комплексу Беларусі Дзмітрый Пантус.