Польскія памежнікі паведамляюць, што былі затрыманыя 18 чалавек, якія спрабавалі незаконна перасекчы мяжу: 17 іракцаў і адзін грамадзянін Конга. Астатнія спробы былі папярэджаныя. Акрамя таго, за аказанне дапамогі мігрантам былі арыштаваныя шасцёра замежнікаў: трое з Ірака і па адным з Індыі, Сірыі і Расіі.

Улады Польшчы на фоне міграцыйнага крызісу на мяжы з Беларуссю ўнеслі папраўкі ў заканадаўства аб іншаземцах і даванні ім абароны. Цяпер мігрантаў, затрыманых у гэтай краіне за незаконнае перасячэнне знешняй мяжы Еўрасаюза, будуць выдвараць і накладваць часовую забарону на ўезд у краіны Шэнгенскай зоны.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?