Па выніках 12 раўндаў усе суддзі аддалі перамогу ўкраінскаму баксёру — 116-112, 117-114, 115-113.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адным з першых павіншаваў суайчынніка. «Украіна вяртае сваё! Чэмпіёнскія тытулы WBA, IBF, IBO, а таксама WBO зноў, як і мае быць, належаць украінцам!» — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

34-гадовы Аляксандр Усік выступае ў прафесійным боксе з 2013 года. На рахунку Аляксандра 19 перамог (у тым ліку 13 накаўтам) у 19 баях. 31-гадовы Джошуа выйграў 24 паядынкі (22 — накаўтам) і пацярпеў другое паражэнне ў кар'еры.

Новы чэмпіён WBA, WBO, IBF і IBO ў цяжкай вазе Аляксандр Усік паўтарыў дасягненне экс-чэмпіёна свету ў двух дывізіёнах Эвандэра Холіфілда.

Усік, як і Холіфілд, стаў абсалютным чэмпіёнам свету ў першай цяжкай вазе і аб'яднаным у цяжкай вазе.

Украінец зрабіў гэта значна хутчэй — у 19-м баі на прафесійным рынгу.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?