Каля 14:30 26 верасня на 19-м кіламетры ўнутранага кальца МКАД адбылося сутыкненне фуры і трох аўтамабіляў: Mercedes, Honda і Citroën.
У выніку ўдару Citroën загарэўся. Кіроўца і трое пасажыраў названага аўтамабіля памерлі на месцы здарэння. Асобы загінулых высвятляюцца.
Рух па ўнутраным кальцы ад Партызанскага праспекта ў бок Кіжаватава захоўваецца з перашкодамі, на ўчастку ўтварыліся заторы.