Так, у 63-мясцовы Альтынг — аднапалатны парламент — былі абраныя 33 жанчыны, то-бок 52% ад ліку парламентарыяў. Пры гэтым, як адзначаюць СМІ, ні ў адной іншай еўрапейскай краіне няма больш за 50% жанчын у вышэйшых заканадаўчых органах улады. Прычым больш за ўсё жанчын-парламентарыяў працуе ў Швецыі — 47%.

Паводле звестак СМІ, на выбарах у Ісландыі перамагла кіроўная кааліцыя на чале з прэм'еркай Катрын Якабсдоцір, якая пашырыла сваю большасць у парламенце. 

Цяпер толькі ў пяці краінах свету жанчыны займаюць не менш за палову месцаў у парламенце: у Руандзе (61%), на Кубе (52%), у Нікарагуа (51%), у Мексіцы (50%) і ААЭ (50%).

СМІ нагадваюць, што, у адрозненне ад шэрагу іншых краін, у Ісландыі няма квоты на жаночае прадстаўніцтва ў парламенце, аднак некаторыя партыі патрабуюць, каб не менш за вызначаную колькасць іх кандыдатаў былі жанчынамі. Разам з тым, дадаюць СМІ, Ісландыя доўгі час была краінай, якая знаходзілася на першых пазіцыях у свеце па забеспячэнні роўнасці правоў мужчын і жанчын.

Так, першы закон аб роўнай аплаце працы незалежна ад полу тут быў прыняты ў 1961 годзе. Ісландыя ў 1980 годзе стала першай краінай свету з жанчынай-прэзідэнтам на чале, абранай па дэмакратычнай працэдуры. Таксама ў Ісландыі прадугледжаны аднолькавы адпачынак па доглядзе дзіцяці і для мужчын, і для жанчын.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?