Раней «Еўраопт» ужо спрабаваў выйсці на ІРО ў 2018 годзе, але кампанію не задаволіла цана рэалізацыі акцый, якую прапанавалі брытанцы — яна была, як яны палічылі, занізкай. 

Як паведамляюць крыніцы «Нашай Нівы», цяпер у «Еўраопта» можа не быць варыянтаў: у хуткім часе кампаніі неабходна будзе гасіць аблігацыі, размешчаныя ў Расіі. Пры гэтым аналітыкі сумняюцца, што гэта можна зрабіць беспраблемна. 

Раней у бізнэс-колах хадзілі чуткі аб перамовах «Еўраопта» і «Магніта» аб продажы беларускай сеткі. 

Чытайце таксама: Страты 126 мільёнаў, у бізнэс-колах кажуць пра магчымы продаж расійскаму «Магніту». Што адбываецца з Еўраоптам? 

Колькі можна выручыць за «Еўраопт» на ІРО? Аналітык Максім Адаскевіч ацэньваў кошт «Еўраопта» ў 300-500 мільёнаў. 

Праўда, выхад рытэйлера на ІРО будзе абцяжараны сітуацыяй у Беларусі — аналітыкі сыходзяцца на думцы, што вялікага дысконту «за знаходжанне на вулкане» не пазбегнуць. 

«Шанцы выйсці на біржу ў «Еўраопта» ў прынцыпе ёсць, бо гэта ўсё ж прыватная кампанія, з акцыянерамі, якія жывуць за мяжой, таму наўрад ці нават заходнія інвестары настолькі масава палічаць інвестыцыі ў «Еўраторг» непрымальнымі, як гэта было б, калі фінансаванне на заходніх рынках шукала беларуская дзяржава, — кажа «Нашай Ніве» фінансавы аналітык кампаніі Duff & Phelps Максім Адаскевіч. — Тым больш, што пасля пачатку палітычнага крызісу каціроўкі еўрааблігацый «Еўраторга» не падалі настолькі моцна, як каціроўкі дзяржаўных еўрааблігацый». 

«З іншага боку, бізнэс «Еўраопта» ўсё ж цалкам завязаны на Беларусі і дысконт за знаходжанне ў рызыкоўнай краіне будзе значны. Таму, думаю, што калі гэта будзе заходняя пляцоўка, ацэнка кампаніі можа зноў апынуцца недастатковай для бягучых акцыянераў.

Магчыма, «Еўраторг» збіраецца на Маскоўскую біржу (ці, што меней верагодна, але таксама тэарэтычна рэальна, на нейкую незаходнюю біржу), дзе такога значнага «беларускага дысконту» не будзе. 

Яшчэ адзін важны фактар паспяховасці магчымага выхаду на біржу і ацэнкі кампаніі — наколькі «Еўраторг» зможа «прадаць» інвестарам рост анлайн-бізнэсу, бо традыцыйная розніца ў Беларусі цяпер не расце ці нават падае, плюс «Еўраторг» абмежаваны ў развіцці антыманапольным заканадаўствам, якое ў Беларусі ў сферы рытэйла даволі жорсткае ў параўнанні з іншымі краінамі», — рэзюмуе Адаскевіч. 

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?