На аўдыя размова двух чалавек: першы голас падобны на голас камандзіра АМАПа ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрыя Балабы, другі — на голас падпалкоўніка міліцыі Дзмітрыя Беліка. Размова адбылася 12 лістапада ў 11:39.
Балаба нібыта патэлефанаваў Беліку, каб спытаць, каго з супрацоўнікаў АМАП той распытвае па абставінах начнога здарэння.
Белік адказвае, што нікога, што задавальняе Балабу.
Ён распавядае версію, як «было на самой справе»:
«Па 102 там прайшоў сігнал, прыехалі, убачылі гэта п'янае цела ***, даставілі яго ў Цэнтральнае, адправіліся далей на свой маршрут», — кажа голас, падобны на голас Балабы.
Размова гэта нагадвае ціск на крымінальны вышук. З раследавання былых сілавікоў вядома, што на самай справе было інакш. Раман Бандарэнка не быў п'яны, а сілавікі знаходзіліся на падстрахоўцы ў группы «неабыякавых грамадзян», што прыехалі рэзаць стужкі на Плошчу Пераменаў.