«Каторы раз сталі сведкамі беспадстаўных інсінуацый на адрас Украіны з боку Аляксандра Лукашэнкі. Відавочна, што Аляксандр Лукашэнка ўжо цалкам засвоіў шаблоны расійскай прапагандысцкай рыторыкі адносна пагроз з боку краін Захаду і Украіны ў прыватнасці. Ён разглагольствуе аб прывідных амерыканскіх базах і лагерах баевікоў у Украіне, паралельна ператвараючы суседнюю Беларусь у суцэльную вайсковую базу Расіі».

Нікаленка адзначыў, што менавіта з боку Расіі сёння ідзе асноўная пагроза для Украіны, Беларусі і беларускага народа.

На ягоную думку, замест таго, каб вінаваціць Украіну, Мінску варта задумацца над тым, каб захаваць суверэнітэт і незалежнасць Беларусі, а не ператварыцца ў прыдатак Расіі.

У МЗС падкрэслілі, што Украіна «ніколі не ўмешвалася і не будзе ўмешвацца ў справы суседняй Беларусі» і «ніколі не будзе ствараць ніякіх пагроз для бяспекі беларускага народа».

У той жа час, адзначыў ён, Украіна «ўсімі сіламі і сродкамі будзе і далей абараняць сваю свабоду, незалежнасць і свабодны дэмакратычны выбар украінскага народа на карысць еўрапейскай і еўраатлантычнай інтэграцыі».

Нагадаем, сёння Лукашэнка зрабіў некалькі заяў пра суседнія краіны, прымаючы кіраўніцтва сілавога блока з дакладам аб становішчы на дзяржаўнай мяжы.

«Але самае сумнае — гэта Украіна. У нас адкрываецца новы, па-старому кажучы, фронт. Мы бачым, што яны робяць. Мала таго, што туды пабеглі нашы збеглыя, — там ствараюцца вучэбна-трэніровачныя лагеры ва ўсё большай колькасці, дзе навучаюць мэтанакіравана (і не толькі збеглых) рабоце па Беларусі, як кажуць спецслужбы», — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама: Лукашэнка: Самае сумнае — гэта Украіна. У нас адкрываецца новы, па-старому кажучы, фронт

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?