«Белдзяржхарчпрам» не плануе павышаць адпускныя цэны на белы цукар для ўнутранага рынку.

У краіне перапрацоўку цукровых буракоў ураджаю 2021 года і вытворчасць цукру пачалі ўсе чатыры цукровыя прадпрыемствы. Яны плануюць вырабіць каля 580 тысяч т цукру, пры гэтым патрэба ўнутранага рынку складае каля 360 тысяч т штогод.

«Беларускі рынак забяспечаны неабходнымі аб'ёмамі белага цукру, дэфіцыту прадукцыі няма і не чакаецца. Сёння запасы цукру на складах камбінатаў складаюць 21,1 тысяч т. З новага ўраджаю ўжо выраблена 33,3 тысячы т цукру, што адпавядае месячнаму аб'ёму спажывання на ўнутраным рынку», — распавёў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Анатоль Бубен.

Цукру на тры дні? Чытачы масава скардзяцца на адсутнасць прадукту ў крамах, разбіраемся

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0