Дэлегатаў вітаў знакаміты дудар Пузыня.

Дэлегатаў вітаў знакаміты дудар Пузыня.

Вышыванку носіць не толькі Павал Севярынец, але і Пятро Краўчанка. За ім - а.Аляксандр Надсан.

Вышыванку носіць не толькі Павал Севярынец, але і Пятро Краўчанка. За ім - а.Аляксандр Надсан.

З'езд сабраў людзей розных поглядаў і густаў.

З'езд сабраў людзей розных поглядаў і густаў.

У мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры (ІВВ) пачаў працу V з’езд беларусаў свету «Бацькаўшчына». На яго сабралася 252 дэлегаты з 18 краінаў свету.

Гасцей форуму павітаў кіраўнік «Бацькаўшчыны» Аляксей Марачкін, а таксама быў заслуханы аўдызварот ад старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы. Потым слова ўзялі прадстаўнікі ўладаў.

На добрай беларускай мове выступілі міністр культуры Павел Латушка і ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка. Сярод першых выступоўцаў быў і пасол Швецыі Стэфан Эрыксан.

Падчас свайго выступу на тэму «Праблемы беларускай культуры на сучасным этапе» мастак Аляксей Марачкін прапанаваў вярнуць беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай у краіне. А таксама з’явілася ініцыятыва адкрыць у Мінску помнік у гонар 600‑ых угодкаў перамогі ў Грунвальдскай бітве.

З дакладамі выступілі гісторыкі Наталля Гардзіенка, Янка Запруднік (ЗША), грамадскі лідэр Алег Рудакоў (Іркуцк), палітолаг Віталь Сіліцкі.

Старшыня Вялікай Рады «Бацькаўшчыны» Алена Макоўская зрабіла справаздачу аб дзейнасці арганізацыі ад часу мінулага з’езду. Пасля гэтага дэлегаты разбіліся на працы па секцыях.

Першы дзень працы з’езду скончыўся святочным канцэртам.

Заўтра дэлегаты збяруцца зноў, у тым ліку для таго, каб абраць новае кіраўніцтва. Ужо пэўна вядома, што Марачкін найхутчэй здыме з сябе паўнамоцтвы старшыні.

Вялікі рэпартаж са з’езду чытайце на нашым сайце заўтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?