Ермашука затрымалі 16 жніўня ў Шчучыне і тады далі 25 сутак адміністрацыйнага арышту за заклікі прыехаць на спартовае масавае мерапрыемства — на скейт-пляцоўку ў Шчучыне.

Аднак па адбыцці пакарання Вадзім на свабоду не выйшаў. 9 верасня яго асудзілі яшчэ на 15 сутак. Прычынай новага пратакола нібыта стаў ягоны званок у службу «115» 13 жніўня і нецэнзурныя выказванні на адрас ЖКГ і гарвыканкама.

Пра дзве крымінальныя справы стала вядома на мінулым тыдні, але афіцыйна не пацвярджалася.

На гэтым тыдні яго этапуюць у Гродна.